Аляксей не толькі баец ММА, але і баец за незалежнасць Беларусі, кажуць удзельнікі акцыі ў падтрымку Кудзіна, якая прайшла 24 студзеня ў цэнтры Філадэльфіі. Невыпадкова яе ўдзельнікі сабрался ля помніка Рокі Бальбоа ў мясцовым Арт-музеі: Аляксей і Рокі — два спартсмены!
Нагадаем, Аляксей Кудзін быў затрыманы ў Маскве 21 студзеня па запыце беларускіх уладаў. На наступны дзень Дамадзедаўскі суд Масквы на два месяцы арыштаваў яго.
У Беларусі Аляксей Кудзін абвінавачваецца ў нанясенні цялесных пашкоджанняў прадстаўнікам праваахоўных органаў. У Маскве ён хаваўся каля двух месяцаў, жыў у кватэры свайго сябра Руслана Абдо, дзе і быў затрыманы.
Чакаецца, што да 1 сакавіка будзе вырашана пытанне аб экстрадыцыі Кудзіна ў Беларусь.