Беларускі мастак атрымаў медаль з рук прэзідэнта Малдовы

18 красавіка прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон уручыў медаль і надаў званне ганаровага майстра мастацтваў намесніку старшыні беларускай грамады Малдовы, вядомаму мастаку Вячаславу Ігнаценку.


00-57183824_1162630713916943_2647785623598923776_n.jpg


Вячаслаў Ігнаценка – ураджэнец Лоеўшчыны. Ён скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў і з 1983 года жыве ў Кішынёве, актыўна беручы ўдзел у шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выставах (у тым ліку зладзіў каля 40 персанальных – у Малдове, Украіне і Беларусі). Работы мастака ёсць у музеях Малдовы і Украіны, а таксама ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Гістарычным музеі Беларусі і ў прыватных зборах многіх замежных краін.

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” віншуе спадара Вячаслава з узнагародай і зычыць новых творчых поспехаў і нязгаснага натхнення!

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”