Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе з вялікім смуткам выказвае шчырае спачуванне сп. Івонцы Сурвілла з нагоды напаткаўшага яе гора, смерці дачкі, Mарыі Паўліны Сурвілла.
Марыя Паўліна Сурвілла, прафесар этнамузыкалогіі, вядомая дзяячка ў беларускай дыяспары ЗША і Канады, як даўні сябра нашага інстытута прымала актыўны ўдзел у яго жыцці.
У гэты цяжкі для сп. Івонкі Сурвілла час сябры інстытута выказваюць ёй сваю шчырую падтрымку.
Управа Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе
25 красавіка 2020 года