Беларускі Дом у Варшаве адкрыў «Кансулят»

Цэнтр кансультатыўнай дапамогі эмігрантам адкрыўся ў Беларускім Доме ў Варшаве.

Юрыдычныя пытанні, звязаныя з легалізацыяй побыту на тэрыторыі Польшчы, пошукам працы, а таксама з разгортваннем уласнай гаспадарчай дзейнасці, можна смела кіраваць у „Кансулят” Беларускага Дома. Гаворыць дарадца Аляксей Лявончык:

– Усё, што адбываецца ў памяшканні «Кансулята» падчас гэтых кансультацый, абсалютна бясплатнае. Вы можаце прыйсці, задаць пытанне, атрымаць адказ. Мы можам вам распавесці, як падаць дакументы на карту побыту ці грамадзянства, пасля чаго вы можаце падацца далей самі.

Падчас першых дзён працы «Кансулята» выявіўся шэраг пытанняў, да якіх прыцягнута надзвычайная ўвага беларускіх эмігрантаў.

– На гарачую лінію, як падае званкоў 7-8, можна вылучыць два тыпажы. Першы – гэта атрыманне карты побыту на падставе польскіх каранёў і на падставе працы. І другое – гэта іпатэка. Вельмі шмат народу сапраўды цікавіцца іпатэкай.

Бясплатную кансультацыю можна атрымаць у сядзібе Беларускага Дома ў Варшаве кожны панядзелак і чацвер з 10:00 да 13:00 гадзін.

Эдуард Жолуд, “Беларускае Радыё Рацыя”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение