Кніжная серыя “Амерыканка”
завяршае збор грошай на выданне культавых кніг у беларускім перакладзе. Падчас кампаніі ўдалося сабраць ахвяраванні на друк “Байцоўскага клубу” Чака Паланюка. Наступнай кнігай, якая атрымала шанец на друк, зрабілася “Пенелапіяда” Маргарэт Этвуд. У выдання зявіўся генеральны понсар – Вашынгтонская філія Беларуска-Амерыканскага задзіночання.
“Для Беларуска-амерыканскага задзіночання Вашынгтона (BAZA-DC) “Амерыканка” – важная падзея ў беларускай культурнай прасторы. – кажа каардынатарка збору сродкаў Аляксандра Мілянцей. – Сябры БАЗА сачылі за кампаніяй па збору сродкаў на выданне серыі і вырашылі падтрымаць ініцыятыву перакладчыкаў, якія перастварылі творы паўночна-амерыканскіх аўтараў пра свабоду і чалавечую годнасць”.
Сакавік у ЗША – месяц, прысвечаны ролі жанчын у гісторыі, і таму папулярызацыя твора канадскай пісьменніцы, паэткі і літаратуразнаўцы Маргарэт Этвуд на беларускай мове падалася беларускам (усе ўдзельніцы акцыі – жанчыны) выдатнай магчымасцю звярнуць увагу на гэту важную тэму.
У сваю чаргу, “Амерыканка” дасягнула адну са сваіх патаемных, але важных мэтаў: кніжная серыя стаецца мастком, перакінутым цераз акіяны, злучаючы беларусаў па ўсім свеце. Перакладчыцы “Пенелапіяды” шчыра дзякуюць BAZA-DC за аказаную падтрымку.
“Будзьма беларусамі!" паводле арганізатараў