Аляксандра Герасіменя: «ЧС-2021 павінен быць адменены або перанесены ў іншую краіну»

Аляксандра Герасіменя лічыць, што праводзіць чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусі немагчыма, паведамляе Tribuna.

Кіраўніца Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя лічыць, што ў Беларусі немагчыма праводзіць чэмпіянат свету па хакеі.

«Чэмпіянат свету павінен быць адменены або перанесены ў іншую краіну. У Беларусі немагчыма яго праводзіць.

З 10 жніўня больш за 30 000 беларусаў зведалі арышты, суды і катаванні і, сотні нявінных людзей трапілі ў турмы.

Мы размаўлялі з вядомымі хакеістамі і спадзяемся на салідарнасць», — сказала Герасіменя.

novychas.by