29 траўня дыяспара Польшчы далучылася да акцыі, якую абвясціла Святлана Ціханоўская — «Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю».
Акцыя, якая стала адной з найбольш масавых за апошні час, праходзіць у самым сэрцы Варшавы — на Замкавай плошчы, каля каралеўскага замка. У мерапрыемстве бяруць удзел бацькі Рамана Пратасевіча, а таксама вядомыя беларускія і польскія палітыкі. Прыняў удзел у мерапрыемстве і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка. Арганізатар пікету — Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Варшава. Мерапрыемства афіцыйна дазволена мясцовымі гарадскімі ўладамі.
Акцыя «Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю» прымеркаваная да гадавіны затрымання Сяргея Ціханоўскага супрацоўнікамі МУС. Таксама глабальны пікет прысвечаны затрыманаму блогеру Раману Пратасевічу і памяці Вітольда Ашурка. Сама Святлана Ціханоўская прыме сёння ўдзел вячэрнім пікеце ў Вільні.
У акцыі ў Варшаве прыняло удзел не менш за 700 прадстаўнікоў беларускай дыяспары, нашы суайчыннікі, якія, з большага, былі вымушаныя з палітычных прычын з’ехаць у Польшчу. Сярод іх нямала беларускіх анархістаў і студэнтаў, якія навучаюцца ў Польшчы па праграме Каліноўскага. Прысутныя прынеслі з сабой нацыянальныя сцягі і плакаты з палітычнымі лозунгамі. На мерапрыемстве выступаюць музыкі, праходзяць мастацкія перформансы. На акцыі прысутнічалі бацькі Рамана Пратасевіча, узялі ўдзел вядомыя беларускія і польскія палітыкі. Прыняў удзел у мерапрыемстве і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка (якога, дарэчы, беларуская дыяспара хацела б бачыць і на сваіх нядзельных акцыях). Выступілі Вольга Кавалькова, прадстаўнікі ініцыятывы «Рабочы рух», партыі «Свабодная Расія», прадстаўнікі некалькіх польскіх партый, дзяўчыны, якія прымаюць удзел у галадоўцы, глава варшаўская дзяльніцы Урсынув. Польскае кіраўніцтва запэўніла, што паўстане ронда (кальцавая развязка) у гонар Вольнай Беларусі, а Варшава і Лодзь будуць аказваць значна больш падтрымкі Беларусі. І наогул, палякі выказалі вельмі моцную салідарнасць з беларускім народам. А ў Сейме будзе у бліжэйшыя дні вырашацца пытанне аб узмацненні санкцый супраць рэжыму.
У іншым польскім горадзе, Кракаве, да Дня Салідарнасці прайшоў Марш салідарнасці з Беларуссю, ад плошчы Вялікай Арміі Напалеона праз вуліцу Гродзкую да галоўную плошчу. Сама акцыя адбылася ўжо каля помніка Адаму Міцкевічу. Тут таксама беларусы прыйшлі з нацыянальнымі сімваламі і плакатамі. Марш быў узгоднены з уладамі горада Кракаў. А ў Познані, на плошчы Свабоды, прайшла акцыя «Крычым для Беларусі!».
А за дзень да гэтага на пераходах і на станцыях метро Варшавы з’явіліся заклікі на рэкламных экранах з патрабаваннем вызваліць Рамана Пратасевіча.