9 чэрвеня ў Беларускім Доме ў Лёндане (52 Penn Road N7) адбыўся 72-гі агульны гадавы зьезд Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі.
На пачатку прысутныя адзначылі хвілінай маўчаньня памяць сяброў ЗБВБ сьв.пам. Сыльвэстра Будкевіча і Джоан Дзейкі, а таксама аднаго з заснавальнікаў ЗБВБ Віктара Сянкевіча, якія адыйшлі з часу апошняга зьезду.
У асноўнай частцы зьезду былі заслуханыя справаздачы старшыні і сяброў Управы. Асаблівае значэньне і посьпех было прызнанае за сьвяточнымі і акадэмічнымі імпрэзамі на адзначэньне 100-х угодкаў БНР у Вялікабрытаніі, арганізаванымі ЗБВБ ў сакавіку з удзелам старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы, дэпутата ПП НС РБ Алены Анісім, былога галавы дзяржавы Беларусі Станіслава Шушкевіча, і шэрагу навукоўцаў з Беларусі і іншых краінаў. Мінулагодняя Ўправа надала таксама матэрыяльную падтрымку справам па адзначэньні гэтага юбілею ў Рэспубліцы Беларусь і іншых краінах. Зьезд даў уступаючай Управе "абсалюторыюм з падзякай". Удзельнікі зьезду абмеркавалі таксама пляны на наступны год.
Новы склад кіраўніцтва зьездам абраны на аснове ранейшага складу, пашырыўшы Ўправу на адну асобу: новым сябрам Управы абраны Андрэй Вышадок.
Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі