Беларускі фэст “І там жывуць людзі” наведаў Гародчыну

Завяршыўся сёмы выпуск Беларускіх фэстаў “І там жывуць людзі”. Гародчына, што ў Нарваўскай гміне, гэта апошняя вёска, якую ў гэтым годзе наведаў фэст. Ідэя мерапрыемства – прывезці беларускую музыку да самых маленькіх ды ўжо малалюдных падляшскіх мясцовасцей.

Перад святліцай, ў якой калісці была крама, прайшоў канцэрт падляшскіх беларускіх калектываў:

- Вельмі добра, што прыязджаюць да такіх вёсак, дзе мала людзей. Выступаюць калектывы, паказваюць сваю творчасць. Людзі могуць разам адпачыць.

Іван Сэльвэструк, солтыс Гародчыны:

- Для тых старых – гэта як цуда. Чакалі мы некалькі гадоў – усё ніяк не было.

Тамаш Ціханюк, музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы:

- На кожным фэсце шмат людзей пры нашых беларускіх песнях, пры нашых беларускіх калектывах. Музей і Асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы наведваў вёскі не толькі з беларускай музыкай, але таксама прывозіў беларускае друкаванае слова ў выглядзе беларускамоўных выданняў.