Беларускія музыкі ўпершыню выступяць на фестывалі Lost In Music у Фінляндыі

17 кастрычніка на найбуйнейшым у Фінляндыі шоукейс-фестывалі Lost In Music выступяць беларускія праекты Shuma, Super Besse і Mustelide.  Яны стануць першымі прадстаўнікамі Беларусі ў гісторыі гэтага мерапрыемства.

Фестываль Lost In Music адбываецца на клубных пляцоўках горада Тамперэ з 2007 года і паспеў стаць адным з галоўных мерапрыемстваў такога кшталту ў краінах Скандынавіі. Кожны год фэст збірае больш за 15 тысяч гледачоў і больш за 100 артыстаў. Наканцэрты таксама прыходзяць дэлегаты праходзячай у гэтыя ж дні музычнай канферэнцыі Music & Media, на якую прыязджае больш за 500 прадстаўнікоў шоўбізнэсу Фінляндыі і больш за 100 спецыялістаў з дзясяткаў краін Еўропы і свету, у тым ліку шукаючых новыя імёны мэнэджэраў, прадстаўнікоў лэйблаў ды фестываляў.

Shuma

Беларусь у гэтым годзе ўпершыню прымае ўдзел у абодвух мерапрыемствах. У межах заявачнай кампаніі, якая адбывалася пры падтрымцы праекта Experty.by, арганізатары Lost In Music атрымалі з Беларусі 94 заяўкі. Больш прыйшло толькі з Фінляндыі. Па выніках для выступа ў межах адмысловага беларускага канфэрта-шоўкейса былі абраныя фолк-электроншчыкі Shuma, сінт-рокеры Super Besse ды індзі-электронны праект Mustelide. Апроч выступа іх мэнэджэры будуць мець магчымасць таксама ўзяць удзел у канферэнцыі Music & Media.

Mustelide

Super Besse

– Усе тры артысты сапраўды якасныя і я вельмі хачу іх пабачыць на канцэрце. Я бы сказаў, што беларуская музыка мае вельмі своеасаблівую містыку і меланхолію. Асабліва спадабалася спалучэнне традыцыйнай беларускай музыкі і сучаснага гучання ў Shuma. Мне будзе цікава паглядзець, як на гэтую музыку адрэагуе фінская публіка, – кажа Фенікс Уілама, букінг-агент фестывалю Lost In Music. –  У апошнія гады да нас прыязджае ўсё больш цікавых артыстаў з краін Балтыі, таму мы спадзяемся, што і беларуская музыка атрымае тут больш увагі.

Фестываль Lost In Music і канферэнцыя Music & Media адбудуцца з 14 па 17 кастрычніка. Адзіны квіток для гледачоў на ўсе канцэрты чатырох дзён каштуе 28,5 евро, набыць яго можна на сайце Tiketti.fi.

Праект Experty.by таксама прадстаўляе ў Беларусі шоўкейс-фестывалі MENT Ljubjana (Славенія), куды беларускія артысты могуць падаць заяўку да 14 верасня, і Moscow Music Week, які адбудзецца з 10 да 13 верасня. На яго ад Беларусі поедуць: Navi, Nizkiz, "Большая Медведица", Cherny, Awlnight, Gran+.