Беларускія песні, вырабы майстроў ды кулінарныя стравы – гэта ўсё чакала наведнікаў беларускага фэсту “Арлянскія сустрэчы” ў Орлі (Польшча).
“Мы ганарымся нашай беларускай культурай. Паказалі сябе, сярод іншага, вельмі заслужаны калектыў “Арляне” ды школьнікі. Адны і другія спявалі па-беларуску. Значыцца традыцыя ды наша культура мае спадчыннікаў”, – кажа войт Арлянскай гміны Пятро Сэльвесюк:
– Прадстаўляем тое, што маем, чым можам пахваліцца. Магчыма некаторым мясцовым жыхарам гэта падаецца звычайным, але калі едзем кудысьці далей, то там зусім па-іншаму. У арганізацыю фэсту ў якасці валанцёраў уключылася мясцовая моладзь. Арганізатарамі “Арлянскіх сустрэч” з’яўляюцца войт Арлянскай гміны ды Цэнтр культуры ў Орлі.