У Бельску Падляшскім больш за 700 дзетак вывучаюць беларускую мову

1 верасня, на Падляшшы амаль 150 тысяч вучняў пачало новы навучальны год. У Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім сёлета будзе вучыцца 741 вучань.

Кожны з іх будзе вывучаць беларускую мову. “Ніякіх праблемаў з наборам у першыя класы ў нас не было,” – кажа намесніца дырэктара Комплекса школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску-Падляшскім Барбара Скепка:

– У пачатковую школу №3 прыйшло 518 вучняў. Усяго ў комплексе школ вучыцца 741 вучань. Прыйшло да нас 125 першакласнікаў. І ў тым ліку – 75 вучняў-шасцігодкаў, і 50 – семігодкаў.

У гэтым навучальным годзе падляшскіх вучняў чакае 188 дзён навукі ды 100 свабодных дзён.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение