40 беларускіх мастакоў і 40 мастацкіх прац. У Беластоцкай галерэі „Арсенал” прайшоў вернісаж выставы “Збор. Cтварэнне архіва”.
Гэта першая спроба сабраць у адным месцы значныя дасягненні беларускага сучаснага мастацтва. Можна пазнаёміцца з творчасцю Андрэя Лянкевіча, Лявона Тарасэвіча, Артура Клінава, Алеся Пушкіна , Сяргея Барбарэкі ды іншых.
Асноўнай задачай выставы было паказаць не канкрэтных мастакоў, а тэндэнцыі ў сучасным беларускім мастацтве, кажа адзін з яе куратараў Сяргей Кірушэнка:
– Калі мастак нават малавядомы, але рабіў моцныя перформансы, то мы яго ўключалі. Шмат прац сацыяльнага плана. Ёсць мінімалізм, традыцыі якога ідуць з ХХ века. Выстава беларускіх сучасных мастакоў працуе ў беластоцкай галерэі Арсенал да 8 кастрычніка. Куратары выставы запрашаюць таксама наведаць сайт kalektar.org, дзе можна пазнаёміцца з творчасццю іншых беларускіх сучасных мастакоў.