У Кіеве ўшанавалі Дзень незалежнасці Беларусі

25 жніўня ў Кіеве каля помніка Тарасу Шаўчэнку адбылося ўшанаванне выдатнай падзеі ў сучаснай гісторыі Беларусі — надання дэкларацыі пра суверэнітэт Беларусі статусу канстытуцыйнага закону 25 жніўня 1991 года.

Старшыня Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык падзяліўся сваімі ўспамінамі пра гэты пераломны момант гісторыі, а таксама павіншаваў вызваленых палітвязняў.

Пасля кароткага мітынгу ўдзельнікі акцыі накіраваліся да помніка супольнаму герою Беларусі ды Украіны — Міхасю Жызнеўскаму.