У нядзельнай школе св. Кірылы Тураўскага ў Лондане з'явілася бацькоўска-настаўніцкая асацыяцыя

Бацькі дзяцей, якія наведваюць беларускую нядзельную школу св. Кірылы Тураўскага, стварылі бацькоўска-настаўніцкую асацыяцыю. Яе мэта – дапамагаць адукацыі дзяцей праз развіццё эфектыўных стасункаў паміж супрацоўнікамі, бацькамі і ўсімі, хто мае дачыненне да школы; падтрымліваць і забяспечваць дзейнасць школы і адукацыйнага працэсу.

Школе ўжо амаль год і за гэты час яна паспяхова прыцягнула значную колькасць дзяцей і бацькоў на аднагадзінныя заняткі ў нядзелю раніцай. Большасць дзяцей – са змяшаных сем’яў, размаўляюць (ці вучацца размаўляць) па-беларуску, гуляюць, чытаюць і спяваюць разам.

Асацыяцыя цяпер уключае 10 бацькоў, настаўніцу Наталлю Раманчук і кіраўніка школы а. Сяргея Стасевіча. Іншыя дзеткі таксама могуць далучыцца да школы, а бацькі – да Асацыяцыі, і дапамагчы іх дзейнасці.

Адрас школы – Marian House, Holden Ave, London N12 8HY. Электронны адрас настаўніцы: nataszarom@mail.ru.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение