Запрашай сяброў на Байкал!

“Байкал, які тубыльцы называюць “Святым морам”, уяўляўся нам поўным дзівоснага абаяння: нешта таямнічае, легендарнае звязвалася ва ўсіх з уяўленнем пра гэтае возера” - так апісваў сваё першае ўражанне пра Байкал сусветна вядомы заолаг, удзельнік паўстання 1863 года беларус Бенедыкт Дыбоўскі.

Апынуўшыся ў сібірскай ссылцы, ён многія гады прысвяціў раскрыццю Байкальскіх таямніц, займаючыся вывучэннем жывой і нежывой прыроды возера. Дыбоўскі першым адкрыў для навукі дзясяткі невядомых раней жывых арганізмаў, першым правёў вымярэнні байкальскіх глыбіняў і байкальскія маразоў і першым распавёў пра ўсё гэта свету.

Байкал дзівіць багаццем сваёй прыроды. Тут ёсць усё: шырокая водная роўнядзь і лютыя штармы, пякучае сонца і ледзяны вецер, стэпы і горы, цёмная тайга і альпійскія лугі, скалістыя мысы і пясчаныя пляжы, пячоры і выспы, вадаспады і гарачыя крыніцы.

Але сваёй таямнічасці Байкал не страціў да гэтага часу, і сёння ён па-ранейшаму прыцягвае з усяго свету рамантыкаў, якія жадаюць пагрузіцца ў атмасферу велічы некранутай прыроды і зарадзіцца старажытнай сілай Зямлі.

У ліку такіх рамантыкаў і мы - беларусы Прыбайкалля, і сёлета мы запрашаем усіх нашых сяброў, аднадумцаў і проста неабыякавых людзей сабрацца разам на Байкальскім беразе, каб правесці некалькі дзён у непаўторнай абстаноўцы: энергетыку Байкала мы вырашылі сумясціць з беларускай культурай і традыцыямі.

З 3 па 9 жніўня адбудзецца Фестываль беларусаў свету на Байкале. Гэта будзе сустрэча аднадумцаў, якія радзеюць за беларускую культуру!

Фестываль прымеркаваны да 170-годдзя з дня нараджэння слаўнага сына Беларусі - Яна Чэрскага.

На беразе дзівоснага возера Байкал мы разам правядзем некалькі незабыўных дзён у паходах, экскурсіях, занятках традыцыйнымі відамі народнай беларускай творчасці, песнях, танцах, інтэрактыве! Вас чакае душэўная атмасфера, нечаканыя і запланаваныя сустрэчы старых і новых сяброў.

У рамках фестывалю пройдзе вялікая колькасць мерапрыемстваў для розных узроставых груп, у тым ліку: традыцыйнае знаёмства з Байкалам, спартыўныя праграмы, праца творчых пляцовак і падворкаў, кірмаш, майстар-класы, відэапрагляды, выступ любімых беларускіх выканаўцаў, сумесныя выступы творчых калектываў.

Арганізатар - Рэгіянальная грамадская арганізацыя “Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Я.Д. Чэрскага”.

Час правядзення - 3 - 9 жніўня 2015 г.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 26 ліпеня 2015 года.

Заяўкі творчых калектываў, майстроў і інш. беларускіх спецыялістаў на ўдзел прымаюцца да 23 ліпеня 2015 (вызваляюцца ад арг. збору).

Месца правядзення. Умовы размяшчэння

Альхонскі р-н, п. Сахюрта, сядзіба «Каўчэг Байкала» - у самым сэрцы возера!

http://baikal-kovcheg.ru

Заезд, пражыванне, харчаванне за кошт саміх удзельнікаў.

Бранюйце нумары ўжо цяпер. Пры афармленні заяўкі ўдакладняйце, што вы на фестываль «Беларусы свету на Байкале».

Арганізацыйны збор для ўдзельнікаў фестывалю з 3 жніўня па 9 жніўня - 1200 рублёў, з 7 па 9 жніўня - 500 рублёў.

Праезд

Іркуцк - п. Сахюрта (МРС) - г. Іркуцк 1300 рублёў.

• пры несвоечасовай падачы заяўкі - самастойны заезд

Спонсары

Аргкамітэт запрашае да супрацоўніцтва ўстановы, прадпрыемствы, банкі, сродкі масавай інфармацыі і прыватных асоб для аказання фінансавай, арганізацыйнай і інфармацыйнай дапамогі пры падрыхтоўцы фестывалю, асвятленні яго працы, прэміраванні удзельнікаў, выданні ілюстраванага каталога, стварэння фільмаў.

Адрас аргкамітэта

664003, г. Іркуцк, вул. Літвінава, 16Б, офіс 302,

РГА «Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Я.Д. Чэрскага».

Кантактны тэлефон: 8-902-1-704-410 Алена Сіпакова

e-mail: itbk96@mail.ru

старонкі ў Кантакце http://vk.com/bielarusyirkucku,

https://www.facebook.com/BaikalBelarus