У канадскім «Слуцку» адзначылі беларускае Купалле

У канадскім Слуцку 4 ліпеня канадыйскія беларусы адзначылі Купалле. Удзел у святкаваннях узялі 140 чалавек. Многія прыехалі ў вышыванках і выцімайках.

Падчас святкавання адбываліся святочны кірмаш, парад строяў, гульні для дзяцей і дарослых, беларускія спевы і танцы.

«Слуцак» — так называецца беларуская база адпачынку недалёка ад Таронта ў Канадзе. У 1966 г. Згуртаванне беларусаў Канады набыло ферму, неўзабаве быў створаны дом адпачынку. Цяпер там рэгулярна збіраюцца беларусы Канады.