Ансамбль аўтэнтычных спеваў Моладзевага клуба "Крывічы" запрасілі ўзяць удзел у 106-годдзі беларускай сяла. 27 чэрвеня 2015 года ў сяле беларускіх перасяленцаў Тургенеўка Баяндаеўскага раёна Іркуцкай вобласці адзначалі Дзень сяла.
Тургенеўка была ўтворана ў 1909 перасяленцамі з Заходняга Палесся (цяпер Брэсцкая вобласць). Цяпер там дзейнічаюць: пры Доме культуры - Беларускі народны ансамбль "Варэнічкі", а пры школе - "Беларуская дзіцячая этнаграфічная студыя "Рушнічок". Акрамя таго, у сяле вельмі шмат таленавітых людзей. Сумеснымі намаганнямі яны правялі гэтае свята. Запрасілі і нас. У канцэртнай праграме знайшлося месца не толькі песням і танцам, але і прыгожым тэатралізаваныя паказы. Ну а скончылася гэтае свята ўжо традыцыйна беларускімі карагодамі і танцамі!