Ян Запруднік віншуе Лявона Юрэвіча!

Сёння - 30 чэрвеня - Лявон Юрэвіч святкуе сваё 50-годдзе. І з гэтай нагоды спадар Ян Запруднік напісаў віншавальны верш.

ЛЯВОНУ ЮРЭВІЧУ

на 50-годзьдзе

30 чэрвеня 2015

Спасярод сьвяточных дат

сёньня славім ПЯЦЬДЗЕСЯТ,

дружна стукаем у звон:

нарадзіўся наш Лявон.

Мы ўсе ўдзячныя Лявону

за тамы кніжнога плёну,

і за ўсё багацьце гэта –

Многая, многая, многая лета!!!

Янка Запруднік