Яну Чыквіну – 75

Старшыні літаратурнага аб’яднання Белавежа Яну Чыквіну сёння спаўняецца 75 гадоў. Ён з’яўляецца універсітэцкім выкладчыкам і літаратурным крытыкам, выдаўцом часопіса “Тэрмапілы”.

Цяперашняя літаратура, на думку Яна Чыквіна, апынулася ў скаладанай сітуацыі.

- І ў Польшчы, і ў Беларусі, і ў Расеі раптам аказалася, што напісанне і выданне кніг – гэта чыста меркантыльны інтарэс. Амаль нікога не цікавіць, ці гэтая кніга мае вартасць эстэтычную, што гэта шэдэўр. Кніга зараз – тавар.

Ураджэнец Дубічаў Царкоўных, што на Гайнаўшчыне, Ян Чыквін з’яўляецца аўтарам зборнікаў вершаў між іншымі ”Іду”, “Святая студня” ці “Крэйдавае кола”. Навуковую кар’еру пачаў з 1969 года на філяле Варшаўскага ўніверсітета ў Беластоку. З 1970 Ян Чыквін з’яўляецца сябрам Саюза польскіх пісьменнікаў.

Уля Шубзда, "Беларускае Радыё Рацыя"