Круглы стол да 170-годдзя Яна Чэрскага

3 мая 2015 года спаўняецца 170 гадоў з Дня нараджэння Яна Чэрскага - беларуса, выбітнага навукоўца, геолага, географа, даследчыка возера Байкал і прыбайкальскіх рэгіёну.

8 мая 2015 года Моладзевы клуб «Крывiчы» сумесна з Абласной юнацкай бібліятэкай імя Уткіна праводзіць круглы стол: «170 гадоў беларусу Яну Чэрскаму: факты з біяграфіі».

Актывісты Моладзевага клуба «Крывiчы» раскажуць пра род і сям'ю Чэрскага, пра дзяцінства і юнацтва Яна, пра ссылку, пра даследаванні навукоўца, пра лёс жонкі і сына Яна Дамінікавіча.

Таксама ў праграме прадугледжаныя мастацкія нумары і чаяванне.

Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: г. Іркуцк, вул. Чэхава, 10. Абласная юнацкая бібліятэка.

Пачатак а 17.00.

Запрашаем усіх ахвочых. Уваход вольны.

Гэты круглы стол - першае мерапрыемства, прысвечанае Яну Чэрскаму. У кастрычніку 2015 года ў рамках навуковай канферэнцыі ў Віцебску пройдзе другі круглы стол у музеі «Гарадская Ратуша» з удзелам актывістаў Моладзевага клуба «Крывічы».

Трэці круглы стол пройдзе на гістарычнай радзіме Яна Чэрскага ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці ў «Музеі Чэрскага» ў пасёлку Валынцы.

На фота: Макет помніка Чэрскаму, які збіраліся ў канцы 1990-х усталяваць у Іркуцку, але не атрымалася. Гэты макет выканаў беларускі скульптар пры дапамозе Анатоля Белага.

Кароткая біяграфія Яна Дамінікавіча Чэрскага

Ян Дамінікавіч, або, як яго называлі сібіракі, Іван Дзяменцьевіч Чэрскі, нарадзіўся ў маёнтку Сволна Дрысенскага павету Віцебскай губерні (цяпер Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці) 3 мая 1845 года ў дваранскай сям'і.

Бацька Яна Дамінік Іванавіч быў дэпутатам Віцебскага дваранскага сходу. Маці Ксенія Якаўлеўна паходзіла з старабеларускага дваранскага роду Конанаў.

Беларускі гісторык В. Пашкевіч піша: «У дакументах Віцебскага дваранскага дэпутацкага сходу ўдалося знайсці звесткі аб родзе Чэрскага, пачынаючы з XVIII стагоддзя. Першым згадваецца дваранін Хрыстафор Чэрскі (прапрадзед Яна Чэрскага). Сын Хрыстафора Франц ў 1792 г. быў уведзены ў валоданне маёнткам Сволна (Шыпілаўшчына) з сялянамі. Дзед нашага вядомага даследчыка Іван з 1788 па 1797 служыў засядацелем у Дрысенскім земскім судзе. У 1794 годзе пастановай Полацкага дваранскага дэпутацкага сходу ён быў прызнаны ў дваранстве і занесены ў першую частку радаслоўнай кнігі. Сын Івана Дамінік быў дэпутатам «Віцебскага дваранскага сходу».

З гэтай цытаты вынікае, што род Чэрскага пражываў на тэрыторыі Віцебскай губерні, у Беларусі, ужо не адно пакаленне. Прычым продкі Яна Дамінікавіча займалі вядомыя пасады ў Полацкім і Віцебскім дваранскім сходах.

У 1855 годзе бацька Чэрскага памёр. Яна і яго старэйшую сястру Міхаліну выхоўвала маці. Затым хлопчыка аддалі ў Віленскую гімназію, адкуль яго ў 1860 годзе перавялі ў мясцовы шляхецкі інстытут - навучальную ўстанову для дваранскіх дзяцей.

Аднак скончыць інстытут Чэрскаму не давялося. Ён, як і многія з моладзі Беларусі, узяў удзел у паўстанні 1863 года і пасля нядоўгіх, але цяжкіх тулянняў у мясцовых лагерах, выснажаны і хворы, трапіў у рукі ўладаў.

За ўдзел у бунце супраць гасудара 18-гадовы юнак Ян, які валодае бліскучымі здольнасцямі, які ведае 5 моваў, свысылаецца з Віцебска ў Омск штрафным рэкрутам. Яго моцны характар, выдатныя дадзеныя, падтрымка землякоў і паплечнікаў дазволілі яму ператварыцца з сціплага студэнта ва ўпэўненага вядомага даследчыка. Узмоцнена займаючыся самаадукацыяй і самастойнымі пошукамі, ён яшчэ ў Омску, ведучы вартае жалю існаванне ў рэкрутах штрафнога батальёна, дасягае вялікіх поспехаў, высока ацэнены акадэмікам А.Ф. Мідэндорфам.

Пасля звальнення з батальёна і забароны паступаць у Казанскі універсітэт, а таксама жыць у еўрапейскай часткі Расіі, Чэрскі пераязджае ў Іркуцк, дзе знаходзіліся яго землякі і таварышы: Дыбоўскі, Гадлеўскі, Гартынг, Чаканоўскі, Віткоўскі, Шчапаў, Крапоткін і інш. Тут яны пачынаюць захоплена займацца даследаваннямі байкальскага краю пад эгідай Усходне-Сібірскага аддзела геаграфічнага таварыства.

Чэрскі і яго паплечнікі стаялі ля вытокаў стварэння знакамітага Іркуцкага краязнаўчага музея. Шмат падарожнічаючы па іркуцкім краі і складаючы найпадрабязнейшыя справаздачы, а таксама займаючыся навуковай дзейнасцю, Я. Д. Чэрскі набыў асаблівую павагу. На яго рахунку мноства работ. Але самая выбітная яго праца - геалагічная карта Байкала, з апісаннем прыбярэжных раёнаў возера. Гэтая карта была прадстаўленая на Міжнародным кангрэсе географаў Венецыі і атрымала там высокую ацэнку. Без прац Чэрскага па вывучэнні Байкала, ды і Усходняй Сібіры ў цэлым, ужо не абыходзіўся ні адзін вучоны.

У 1883 годзе Чэрскі быў вызвалены ад вечнага пасялення. Улічваючы яго заслугі, Руская акадэмія навук дамаглася для яго ад урада дазволу пасяліцца ў Пецярбургу. Ён стаў супрацоўнікам заалагічнага музея. Амаль усе навуковыя таварыствы Пецярбурга і Масквы абралі Чэрскага сваім сябрам.

Працягваючы займацца навуковай працай, Ян Дамінікавіч усё ж рыхтаваўся зноў наведаць Сібір.

У 1891 Чэрскі з жонкай, 12-гадовым сынам і стралком-прэпаратарам Г. Дугласам адправіўся ў новае 3-гадовае падарожжа. Ён паставіў перад сабой задачу: даследаваць паўночны захад Сібіры.

14 чэрвеня экспедыцыя выйшла з Іркуцка. На працягу года Чэрскі вывучаў Верхне-Калымскі край, рабіў калекцыі. Яго жонка, Маўра Паўлаўна, камплектавала батанічныя і заалагічныя экспанаты. У Верхне-Калымску яны правялі зімовы перыяд. Цяжкая праца, невыносныя ўмовы жыцця, слабое здароўе, падарванае ссылкай, даліся ў знакі. І, калі ў чэрвені 1892 экспедыцыя рушыла па рацэ Калыме, Чэрскі памёр на караблі ў вусці прытоку Калымы - рэчкі Прорвы. Гэта адбылося 25 чэрвеня.

Пахаваны ён на заімцы Калымскай.

Алег Рудакоў

Тэл. 8-902-17-068-30