На кніжнай выставе “Кніжны Арсенал”, якая пройдзе 22-26 красавіка ў Кіеве, паўстане беларускі стэнд, прэзентаваны ініцыятывай Books from Belarus.
Стэнд прадставіць кнігі айчынных выдавецтваў, а ў межах агульнай праграмы пройдуць беларускія літаратурныя імпрэзы.
Да таго ж на стэндзе будзе прадстаўлены каталог “Books from Belarus” / ”Кнігі з Беларусі”. Каталог, які для зручнасці замежных выдаўцоў і літаратурных агентаў выдадзены па-ангельску, прадстаўляе анатацыі твораў Васіля Быкава, Алеся Разанава, Віктара Казько, Барыса Пятровіча, Уладзіміра Някляева, Ігара Бабкова, Алены Бравы, Адама Глобуса, Уладзіміра Арлова, Людмілы Рублеўскай, Альгерда Бахарэвіча, Уладзіміра Казлова.
Books from Belarus – гэта супольная ініцыятыва незалежных выдаўцоў Беларусі, сярод якіх Саюз беларускіх пісьменнікаў, 34mag.net і Літаратурны Дом «Логвінаў». Мэта кампаніі – прасоўванне айчыннай літаратуры на сусветным кніжным рынку, наладжванне сувязяў і камунікацыі з літаратурнымі агентамі ды выдаўцамі з іншых краін, фармаванне інтэлектуальнага іміджа Беларусі за мяжой. Летась праект Books from Belarus узяў удзел у Франкфурцкім і Варшаўскім кніжных кірмашах.
Адрас кніжнай выставы ў Кіеве:
вул. Лаврська, 10-12, стэнд Books from Belarus (D-11)
Расклад беларускіх імпрэзаў
24 красавіка. Беларуска-ўкраінскі альманах “Справа”
12.00—12.45, Кіназала
Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў прэзентуе беларуска-ўкраінскі альманах “Справа” пры ўдзеле: Наталкі Бабінай, Алеся Наварыча, Наталлі Марчанкі, Уладзіслава Ахроменкі.
24 красавіка. 14:00, Поетична сцена. Беларуска-ўкраінскі паэтычны выступ
Алена Сцепаненка Ілля Странгоўскі Сяргей Прылуцкі Юры Завадскі Дмытро Лазуткін
Падчас выступу будуць прэзентаваныя кнігі выдавецтва “Крок”
24 красавіка. “Незалежныя выдаўцы: кнігі па-за мэйнстрымам”
14:00—15:00, Кіназала
Майстар-клас “Як “прадацца” за мяжу і як прыдбаць правы на выданне?” – ад найвялікшых выдавецтваў Украіны і Беларусі, якія арыентуюцца на замежны рынак. З удзелам Ігара Логвінава.
24 красавіка. Аўтограф-сесія Артура Клінава
16:00—17:00, Стэнд Books from Belarus (D-11)
Аўтограф-сесія Артура Клінава з нагоды выхаду яго новай кнігі "Шклатара".
24 красавіка. Хадановіч і Жадан
18:00—18:45, Паэтычная сцэна (Падвор’е Арсеналу)
Сяргей Жадан прэзентуе кнігу “Украінскія авіялініі” беларускай моваю, а Андрэй Хадановіч “Беларускі мужчына” – украінскаю. Падвойная прэзентацыя выдавецтва “Крок”.
24 красавіка. Прэзентацыя рамана Святланы Алексіевіч
19:00—20:00, Сцэна “Кафе Європа”
Прэзентацыя раману Святланы Алексіевіч “Час Second-Hand”, выдавецтва «Дух і Літера». З удзелам Святланы Алексіевіч і Аксаны Забужкі. Мадэратар — Леанід Фінберг.
25 красавіка. Ігар Логвінаў: “Цэнзура і кніжны бізнес: беларускі выпадак”
14:00—14:45, Кіназала
Лекцыя Ігара Логвінава “Цэнзура і кніжны бізнес”. Арганізатары — CSM (Фундацыя “Центр Сучасного Мистецтва”) і Korydor.
Стэнд Books from Belarus запрашае на адведкі ўсіх ахвочых, а асабліва прадстаўнікоў беларускай дыяспары ва Украіне