28 сакавіка ў Трыгарадзе (Гданьску і Сопаце) Беларускае таварыства “Хатка” зладзіла святкаванне Дня Волі.
На Гарнізонным могільніку ў Гданьску адбылося ўскладанне кветак на магілы Сэрафіны і Лукаша Дзекуць–Малеяў ды Козьмы Чурылы. Затым накіраваліся на вуліцу Янкі Купалы ў Гданьску-Аліве, каб ушанаваць памяць беларускага песняра, паклаўшы кветкі да каменя, названага ў яго гонар.
А ўвечары ў Сопаце на сядзібе таварыства “Хатка” адбылася сустрэча з Аннай і Чэславам Мекінымі, героямі кнігі Анны Сабецкай „Kalejdoskop”.