У ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй.
“Як паказвае досвед, беларуская мова не стварае праблем – некалькіх гадоў у наш ліцэй прыходзіць шмат моладзі, якая не вывучала гэтую мову,” – кажа настаўніца беларускай мовы ў белліцэі ў Бельску-Падляшскім Анна Бжазоўская:
- Ужо некалькі гадоў запар ёсць такія класы, дзе амаль палова дзяцей не вывучала беларускую мову. Але гэта не праблема. З першага ўрока яны сядаюць за першыя парты, пачынаем з алфавіту, займаемся на пазакласных занятках і ўжо ў другім паўгоддзі навучэнцы нармальна пішуць, чытаюць і гавораць па-беларуску. У Бельскім павеце сёлета гімназіі закончаць да 600-сот вучняў. Месц у звышгімназіяльных школах ёсць каля тысячы, з чаго амаль сотня – ў Бельскім белліцэі. Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя Фота аўтара