23 сакавіка 2015 года ў Даўгаўпілскім Літоўскім доме прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны да 175-годдзя здня нараджэння Францішка Багушэвіча, аднаго з стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы, вядомага дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння, паэта, пісьменніка, юрыста. Яго жыццё была цесна звязана з Літвой і Беларуссю.
“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не памерці”. Гэтыя радкі паэта Францішка Багушэвіча напісаны на сценах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Мінску. У гісторыю Беларусі Ф.Багушэвіч увайшоў як актыўны ўдзельнік Польскага паўстання 1863-1864 гадоў і адзін са стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы.
Ф.Багушэвіч нарадзіўся 21 сакавіка 1840 г у Віленскай губерні ў сям’і збяднелага дваранскага роду. Скончыў гімназію ў Вільні, паступіў у Пецярбургскі універсітэт, але быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Актыўна ўдзельнічаў у Польскім паўстанні, ваяваў, быў паранены. Пасля разгрому, ратуючыся ад рэпрэсій, вымушаны быў доўгі час жыць удалечыні ад роднай зямлі. Царская амністыя ўдзельнікаў паўстання дазволіла Ф. Багушэвічу ў 1884 годзе вярнуцца ў Вільні, дзе ён працаваў адвакатам судовай палаты, вёў у асноўным справы сялян і гарадской беднаты. Пасля адстаўкі жыў у маёнтку Кушляны (Гродзенская вобласць), дзе памёр у 1900 годзе.
Паэтычную спадчыну Ф.Багушэвіча прадстаўляюць два зборнікі «Дудка беларуская» (пад псеўданімам Мацей Бурачок) і «Смык беларускі» (пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава). Першым з беларускіх пісьменнікаў Ф. Багушэвіч выступіў у абарону роднай мовы як паўнапраўнага, «чалавечага і высакароднага», патрэбнага для выражэння любых думак і пачуццяў. Імем Францішка Багушэвіча назвалі плошчу ў Мінску і Ашмянскі краязнаўчы музей, у маёнтку Кушляны створаны літаратурна-мемарыяльны музей-сядзіба, у Смаргоні ўсталяваны бронзавы помнік. У сваю чаргу, у Літве яго імя носіць бібліятэка; памятныя дошкі ўстаноўленыя на доме ў Свіранах, дзе ён нарадзіўся, і ў Вільні на доме, дзе Ф. Багушэвіч пражыў 15 гадоў.
Кіраўнік Літоўскага дома Рымантас Клепшыс дапоўніў расказ кіраўніка Цэнтра беларускай культуры Жаны Раманоўскай фактамі з літоўскага перыяду жыцця Ф. Багушэвіча. Паэт Станіслаў Валодзька прачытаў верш на беларускай мове, прысвечаны знакамітаму земляку. Вакальны ансамбль «Раса» выканаў шчырыя песні на літоўскай, латышскай, беларускай і рускай мовах.
Жанна Раманоўская, кіраўнік ЦБК
Пераклад на беларускую мову: Людміла Сінякова намеснік старшыні таварыства “Уздым”