Ліцэй з Беларускай мовай навучання ў Бельску Падляшскім адзначаў Дзень Волі

Як штогод, ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй з Беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім вельмі святочна адзначаў Дзень Волі. На будынку школы ды ў яе памяшканнях – бел-чырвона-белыя сцягі. Вучні пісалі дыктоўку па беларускай мове.

Прайшоў турнір, насычыны беларускай мовай, песняй, танцамі. “Цяжка мне на сэрцы, але я шчаслівы, што хаця тут магу адкрыта адзначыць гэтае вялікае сваята”, – кажа настаўнік англійскай мовы Валеры Скрундз, які сам родам з Беларусі: 
- То такая асаблівая стуацыя… Заўсёды ўспамінаецца ўсё тое, што звязанае з маёй Айчынай, з матулею, з бацькам, з дзедам, з бабулею. Цяжка гаварыць пра тое. Калі знаходзішся тут, у сваёй школе, магу сказаць, што гэта мая школа, што адзначаем такім спосабам 25-га сакавіка. У мяне такое ўражанне, што частка маёй Айчыны тут. Сённа ў ліцэі прайшоў адзін доўгі ды вялікі ўрок – урок радасці ды памяці пра падзеі 25 сакавіка 1918 года.  
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя