Дзень Волі ў Кіеве — ад помніка Жызнеўскаму да беларускага пасольства

25 сакавіка ў Кіеве Рух салідарнасці «Разам» пры падтрымцы ўкраінскіх патрыятычных арганізацыяў правёў урачыстую дэманстрацыю ад памятнае дошкі Міхаілу Жызнеўскаму на вуліцы Грушэўскага цераз майдан Незалежнасці да помніка Уладзіміру Караткевічу каля пасольства Рэспублікі Беларусь.

Тут адбыўся невялікі мітынг. Каля сотні ўдзельнікаў спявалі гімн Украіны, а таксама «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і «Магутны Божа».