25 сакавіка ў Беларускім доме ў Варшаве адбудзецца падвойнае святкаванне. Цырымонія ўручэння Нацыянальнай прэміі Хартыі’97 у галіне правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча абяцае быць не сумнай. Сярод лаўрэатаў апынуліся такія значныя для Беларусі асобы, як Васіль Парфянкоў, Віктар Гуркоў, Эдуард Лобаў і Антон Цялежнікаў. Акрамя таго пасля цырымоніі ўручэння адбудзецца творчая сустрэча з беларускім мастаком і вядомым грамадскім дзеячом Аляксеем Марачкіным.
На мерапрыемства запрашае дырэктар Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк:
- Традыцыйна ўручэнне прэміі Хартыі 97 адбываецца ў сакавіку. Для таго, каб не збіраць людзей у розных памяшканнях, вырашылі спалучыць такім чынам: і адсвяткаваць Дзень Волі і ўручыць прэмію Хартыі-97. Усіх вельмі шчыра запрашаем, прыходзьце, беларусы Варшавы, беларусы Польшчы, якія ў той дзень будуць у Варшаве, Прыходзьце ў Беларускі дом, разам адсвяткуем Дзень Волі – важны для ўсёй беларускай нацыі Дзень.