На Іркуччыне гукалі вясну

22 сакавіка ў Іркуцкай вобласці, у Куйтунскім раёне, у вёсцы беларускіх перасяленцаў Алкін правялі беларускае свята "Гуканне Вясны". Удзел узялі каля 250 чалавек. З'ехаліся з 4-х вёсак: Алкін, Сулкет, Андрушына, Шаберта. "Завадатарамі" быў іркуцкі Моладзевы клуб "Крывічы" (кіраўнік Воля Галанава). Свята прайшло паводле старажытных традыцый беларускага народу. Песні, гульні, карагоды, танцы змяняліся па чарзе. Атмасфера была дружная і вясёлая. Гарадская іркуцкая моладзь хутка знайшла агульную мову з вясковай. Фота са свята зрабіў актывіст МК "Крывічы" - Андрэй Бардоўскі.