Малітвай жыхары Беластока пачалі святкаванне 97-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У царкве Агія Сафія святочны малебен за беларускі народ адслужыў настаяцель прыходу, айцец Анатоль Конах.
Такім чынам беластачане адзначаюць Дзень Волі ўжо чацвёрты раз. У канцы набажэнства прысутныя на малітве праспявалі гімн “Магутны Божа”:
- Вельмі добра робіць айцец Конах, які падчас амаль кожнай літургіі ўжывае беларускую мову.
Яўген Вапа:
- Кропля камень разбівае. І з кожным годам гэтай беларускасці штораз больш і ў нашым служэнні, у нашай малітве. Натуральнай часткай нашага быцця-жыцця ёсць і будзе беларуская мова, у тым ліку літургічная.
Віктар Швед:
- Я толькі пра тое і мару, каб нашая мова жыла, развівалася, каб гучала яна і ў царкве, і на вуліцах Беластока. Беластоцкія беларусы маліліся таксама за здароўе вядомага пісьменніка Віктара Шведа, якому 23 сакавіка споўніцца 90 гадоў.