У Польшчы выпусцілі новы дыск, куды ўвайшлі два дакументальныя фільмы пра беларускіх дзеячаў з суседняй дзяржавы — Мікалая Бушко і Юры Туронка. Фільмы пра іх склалі серыю “Носьбіты культуры”.
Мікалай Бушко
Шчыры беларус з Гайнаўкі Мікалай Бушко — заснавальнік і дырэктар сусветна вядомага Фестывалю царкоўнай музыкі ў Гайнаўцы, у якім бяруць удзел шматлікія хоры з 15–20 краінаў свету. Мікалай Бушко шмат гадоў быў дырэктарам Гайнаўскага Дома культуры. Цяпер ён узначальвае Фонд царкоўнай музыкі і Цэнтр прамоцыі рэгіёна “Чарлёнка” ў Гайнаўцы.
Юры Туронак
Вядомы гісторык Юры Туронак жыве ў Варшаве. З пачатку 1960-х гадоў займаецца гістарычнымі даследаваннямі нацыянальнага руху пачатку ХХ стагоддзя, беларуска-польскіх дачыненняў у ХХ стагоддзі, гісторыяй Рыма-Каталіцкага Касцёлу. У 1986 годзе ў Варшаве абараніў доктарскую дысертацыю “Беларусь пад нямецкай акупацыяй”. У 2006 годзе свет пабачыла яго вялікая кніга “Мадэрная гісторыя Беларусі”.
Вось пра гэтых беларусаў Польшчы і створаны два фільмы на адным дыску ў серыі “Носьбіты культуры”.
Такія фільмы пра беларускіх дзеячаў і надалей будуць здымацца ў Польшчы і выдавацца на дысках.