1 сакавіка ў Вільні каля Расейскай амбасады адбыўся мітынг і шэсце памяці вядомага расейскага палітыка-апазіцыянера Барыса Нямцова.
Да Расейскай амбасады прыйшло шмат людзей розных нацыянальнасцей, аб чым сведчылі сцягі, якія развіваліся над калонай. Людзі перад амбасадай усклалі кветкі і запалілі знічкі. Прысытнічалі і вядомыя літоўскія палітыкі: Раса Юкнявічыне, Андрус Кубілюс, Аудрус Ажубаліс, Эмануэліс Зінгерыс і іншыя.
Пасля ўдзельнікі мітынгу прайшліся шэсцем па праспекце Гедыміна.
Ад беларускіх арганізацый удзел прынялі прадстаўнікі Таварыства беларускай культуры ў Літве і Асацыяцыі "Крывія".