Мінае чарговая гадавіна смерці Сакрата Яновіча. Пісьменнік, звязаны з беларуска-польскім памежжам, сышоў з жыцця 17 лютага 2013 года. Напярэдадні гэтай сумнай даты выйшла кніга «Сакрат Яновіч – трансгранічны пісьменнік. Студыя, успаміны, матэрыялы». Пра кнігу расказала адна з яе аўтарак, доктар Гражына Харытанюк-Міхей:
- Каб пабачыць Сакрата Яновіча з розных бакоў – з аднаго боку як творцу, безумоўна, а з іншага, можна ўжо сказаць, як настаўніка. Гэтыя матэрыялы – ужо дакументы, таму што ёсць тут і ўспаміны, ёсць шмат карэспандэнцыі з канкрэтнымі асобамі, і пакалення Яновіча, і маладзейшых людзей, – як яны ўспрымаюць Яновіча і наколькі ён уплываў на іх творчасць.
Да выдавецтва далучаныя запісы інтэрв’ю з Сакратам Яновічам у форме кружэлкі, якую прафінансавала "Беларускае Радыё Рацыя". Кніга «Сакрат Яновіч – трансгранічны пісьменнік. Студыя, успаміны, матэрыялы» паўстала пры фінансавай падтрымцы прэзідэнта горада Беласток.
Мацей Рацінеўскі, "Беларускае Радыё Рацыя"