Беларускі мастак Вячаслаў Ігнаценка, які жыве і творыць у Малдове і з'яўляецца намеснікам Беларускай грамады ў Малдове, атрымаў медаль Францыска Скарыны. Пра гэта паведаміў старшыня Грамады Юры Статкевіч.
Вячаслаў Ігнаценка - ураджэнец Лоеўшчыны, в. Перадзелка. Вучань беларускіх мастакоў С. П. Каткова і В. К. Цвірко. Удзельнік шматлікіх міжнародных выстаў і пленэраў.
Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" віншуе шаноўнага спадара Вячаслава з атрыманнем узнагароды і зычыць далейшага творчага плёну, натхнення, радасці і даўгалецця! Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"