У Нью-Ёрку адбыўся дабрачынны канцэрт Сокалава-Воюша

У суботу, 14 лютага, у Нью-Ёрку адбыўся дабрачынны канцэрт, ладжаны Беларуска-Амерыканскім Згуртаваннем  “Пагоня”. На канцэрце, увесь збор сродкаў ад якога пойдзе на параненых украінскіх жаўнераў, выступіў паэт, спявак і музыка сп. Сяржук Сокалаў-Воюш. Слынны бард выканаў свае знакамітыя песні, такія як “Аксамітны летні вечар”,  “Верны конь”, “Ніколі”, “Маналог Случчака”, так і пазнейшыя  творы, такія як “Песні Лісоўчыкаў”, “Майдан”, і зусім новыя. Прагучалі таксама ўкраінскія песні. Сп. Сокалаў-Воюш праводзіў свой канцэрт у вельмі інфарматыўным і цікавым фармаце, перамяжаючы спевы пад гітару аповедамі з асабістага досведу пра розныя прыклады супрацы беларусаў і ўкраінцаў. Напрыканцы прысутныя разам запяялі беларускі й украінскі нацыянальныя гімны — “Мы выйдзем шчыльнымі радамі” і “Шчэ не ўмерла Украіна”.  На канцэрце было сабрана 1860 даляраў. Гэтая сродкі пойдуць на пратэзы для цяжка параненых украінскіх патрыётаў. Асабліва дапамаглі ў правядзенні імпрэзы спадарства Сяржук Сокалаў-Воюш і Ганна Бартуль ды іхныя сыны, Святавіт і Славамір, а таксама Пётр і Алена Рыжыя, Марат Клакоцкі, Валянціна Якімовіч, Віктар Едзіновіч. Сп. Віктар Дудараў рабіў відэа і фотаздымкі імпрэзы.
 
Старшыня Згуртавання “Пагоня” Віталь Зайка
 
 
Відэа з канцэрта :