10 лютага 2015 года ў 17:00 адбылося адкрыццё выставы маладой беларускай мастачкі Марыны Мароз «Мой бераг».
Марына Мароз, беларуская мастачка, працуе ў розных відах графікі (літаграфія, афорт, сангіна і інш.). Імкнецца да філасофскага адлюстравання рэчаіснасці. Толькі за мінулы год паспела ўзяць удзел у міжнароднай біенале графікі: 2014 ROC (Нацыянальны мастацкі музей Тайвані), XV Міжнароднай біенале графікі малых формаў і экслібрыса (Острув Велькапольскі, Польшча), рэспубліканскай моладзевай выставе ў Палацы мастацтваў (Мінск, Беларусь).
Паводле словаў мастачкі, «Мой бераг» - гэта, па-першае, сваё бачанне жыцця і, па-другое, - пацверджанне сваёй непарыўнасці з роднай зямлёй - Беларуссю. Па словах Ларысы Скорык, прафесара Нацыянальнай акадэміі выяўленчага мастацтва і архітэктуры, яна не чакала такой глыбіні ад маладога мастака. «Уражвае філасофскі погляд мастачкі, - адзначае Л. Скорык, - высокі рэгістр творчасці, а таксама маральнасць - тое, чаго, на жаль, цяпер не хапае маладым мастакам».
«Мой бераг» - ужо не першы беларускі праект, які ажыццяўляецца пры садзейнічанні Прэзідэнцкага фонду Леаніда Кучмы «Украіна»: раней у Фондзе экспанаваліся творы пераможцаў конкурсу «На сваёй Зямлі», пачатага ў Беларусі, а таксама творы студэнтаў Гомельскага мастацкага каледжа.
Леанід Кучма падкрэсліў, што гэта трэба рабіць для душы, для сэрца, а галоўнае - для ўпэўненасці ў тым, што ў нас ёсць будучыня.