Беларуская суполка ў Венгрыі ўжо трэці год запар прадстаўляе краіну на штогадовым Міжнародным фестывалі культур у Цэнтральна-Еўрапейскім Універсітэце, што сёлета адбыўся 24 студзеня. Гэта ўжо стала добрай традыцыяй беларусаў. Сёлета студэнты з больш чым 40 краін брали ўдзел у выстаўцы-кірмашы. Трэба адзначыць падрыхтоўку беларускай каманды: з Беларусі былі загадзя прывезены квас, бярозавы сок, цукеркі “Сталічныя”, пячэнне і шмат яшчэ чаго іншага. Гасцей і ўдзельнікаў таксама чакалі піражкі з разнастайным начыннем і каралева беларускага стала – бульбяная бабка. Беларускі стол быў адным з самых разнастайных і багатых, ніхто з наведвальнікаў не застаўся абыякавым да беларускіх пачастункаў, асабліва замежнікі былі прыемна ўражаныя журавінамі ў цукры, што з’яўляюцца сапраўднай дзіковінкай для жыхароў Заходняй Еўропы.
Вераніка Бурсевіч