31-га студзеня ў Саборы Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылася прэзентацыя кнігі Віталя Воранава "Шэптам", выдадзенай у Беластоку па-беларуску і перакладзенай на польскую мову.
Кніга запрашае чытача ў чарадзейны свет шаптунства - народнай традыцыі лекавання з дапамогай зёлак і замоваў, якая існавала на Беларусі вякамі і захавалася ў вёсках да сёння. Апавяданне, па словах аўтара, - мастацкая выдумка, але выдумка паводле матэрыялу, сабранага падчас паездак па Палессі і па беларускіх вёсках Падляшша.