Культурны цэнтр ладзіць у Варшаве курсы беларускай мовы

Дзяржаўныя ўстановы падхопліваюць ідэю правядзення курсаў беларускай мовы. Культурны цэнтр Беларусі, які дзейнічае пры амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Польшчы, заклікае: „Давайце размаўляць па-беларуску!” і запрашае на заняткі ў Варшаве.

„Курсы бясплатныя і будуць праводзіцца для дзвюх груп”, – адзначае намесніца дырэктара Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы Юлія Рубіна:

- Адна група будзе для тых, хто толькі пачынае вывучаць беларускую мову, будзе ад самага пачатку, ад літар, ад алфавіту, ад самых такіх простых рэчаў. Другая група – гэта людзі, якія ўжо калісьці вывучалі беларускую мову, вывучалі можа іншую славянскую мову, ім прасцей будзе пачынаць. Да нас звярталіся таксама і беларусы, якія калісьці вывучалі беларускую мову, але даўно ўжо пераехалі і жывуць у Польшчы.

Арганізацыйная сустрэча пройдзе 3-га лютага ў памяшканні Культурнага цэнтра Беларусі, па вуліцы Каралевы Марысенькі, 66 у Варшаве. Заняткі будуць праводзіцца прыкладна раз у тыдзень, а весці іх будуць выкладчыкі з Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение