Сябры літаратурнага аб’яднання “Белавежа” абмяркоўвалі планы на бягучы год. На сустрэчы падляшскія пісьменнікі абмяняліся думкамі адносна таго, якія задачы стаяць перад імі і як яны будуць рэалізаваныя. Як падкрэслівае старшыня літаб’яднання “Белавежа” прафесар Ян Чыквін, 2015-ы будзе годам вялікіх юбілеяў:
- «Белавежа» напраўду можа ганарыцца, што ў сваёй гісторыі і ў сваіх шэрагах мае такіх выдатных літаратараў, паэтаў, падручнікавых паэтаў і літаратараў. Гэта ўсё варта сказаць, прыпомніць напярэдадні юбілеяў. А штосьці канкрэтнае пра сам дзень святкавання пакуль нічога не магу сказаць.
Самому старшыні аб’яднання „Белавежа” Яну Чыквіну 18 траўня споўніцца 75 гадоў. Гэты выдатны паэт, празаік і перакладчык з’яўляецца чальцому Саюзу польскіх пісьменнікаў і ганаровым чальцом Саюзу пісьменнікаў Беларусі. Дэбютаваў на старонках «Нівы» ў 1957 годзе.
Уля Шубзда, "Беларускае Радыё Рацыя"