95 гадоў таму нарадзіўся колішні сябра легендарнай “Дванаццаткі” з вельмі нешчаслівым лёсам Піліп Дзяхцяр (1926-1960).
Піліп Дзяхцяр нарадзіўся 28 верасня 1926 г. у в. Логавінцы (сёння Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.). У паваеннай Нямеччыне вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Міхельсдорфе. Разам з іншымі сябрамі “Дванаццаткі” ў 1948 г. як DP прыбыў у Вялікабрытанію. Працаваў у вугальных капальнях. Ад 12.03.1948 быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. На навучанне ў Бельгію (з іншымі сябрамі “Дванаццаткі”) не паехаў, застаўся ў Вялікабрытаніі. Пасяліўся ў Брадфардзе, дзе ажаніўся з італьянскай эмігранткай. Быў актывістам мясцовага аддзелу ЗБВБ, а таксама парафіі Св. Спаса БАПЦ. У 1957 г. узначальваў мясцовы аддзел брацтва і сястрыцтва Жыровіцкай Божай Маці.
9 верасня 1960 г. Піліп Дзяхцяр скончыў жыццё самагубствам. Пахаваны ў Брадфардзе.
facebook.com/natalla.hardziyenka