Актывісты Моладзевага Клуба "Крывічы" 5, 6, 7 студзеня з'ездзілі пакалядаваць у вёску беларускіх перасяленцаў Тарнополь Балаганскага раёна Іркуцкай вобласці (350 км. Ад Іркуцка). Крывічы" хадзілі калядаваць па хатах (абышлі 16 хат), а затым правялі Калядная Вячоркі ў сельскім клубе.
"Тры дні праляцелі як адно імгненне. Нам спадабалася. Спадзяюся тарнопольцам тоже!" -- напісаў Алег Рудакоў на сваёй старонцы ў facebook.
Фота Яўгена Кулікова