На фестывалi нацыянальнай кухнi беларусы Томскай вобласцi былi найлепшымi

Нацыянальныя культуры маюць свае этнічныя асаблівасці, але ёсць агульначалавечыя каштоўнасці, якія аб'ядноўваюць усіх людзей: любоў да Айчыны-маці, сяброўства, гасціннасць. Мабыць, няма такога народа, у якога свята не выконваліся б традыцыі гасціннасці. Госця заўсёды сустракалі шчодрым пачастункам ды душэўнай гутаркай, песняй. Невыпадкова на Томскай зямлі праводзяцца творчыя сустрэчы і нацыянальныя святы. А якое свята без нацыянальнай кухні? Так, 28 лістапада для студэнцкай аўдыторыі ў зале ТДУ праводзілася свята «Нацыянальнай кухні», у якім Аўтаномія беларусаў Томскай вобласці ўзяла самы актыўны ўдзел. Гасцям былі прапанаваныя традыцыйныя стравы беларускай кухні: мачанка, дранікі са смятанай, бульба з салам, упрыгожаная зялёнай цыбулькай. Фальклорны ансамбль «Медуніца» вітаў удзельнікаў свята і гасцей народнымі песнямі «Дранікі», «Бульба». Немагчыма было выстаяць перад такім пачастункам і творчым падарункам. Да стала беларусаў ішлі не толькі студэнты, але выкладчыкі ТДУ. У Томскiм універсітэце вучацца студэнты з розных краін (Кітая, В'етнама і інш.). Ім было не толькі цікава пазнаёміцца з беларускай кухняй, але і даведацца рэцэптуру беларускiх нацыянальных страў. Рэцэптаў хапіла ўсім жадаючым. А на свяце прадставілі свае нацыянальныя кухні дагенстацы, італьянцы, рускія, кіргізы. Было весела, смачна і вельмі сытна. Нам таксама пашчасціла пакаштаваць італьянскую піцу, рускія блiны і дагестанскія аладкі. Але што можа быць смачнейшым ад беларускай бульбы і дранікаў!

Удзел у фестывалі Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў у Томскай вобласці” (кіраўнік Адаскевiч Любоў Аляксандраўна) адзначаны Дыпломам. У які раз мы пераканаліся, што, нягледзячы на разнастайнасць традыцый, спосабаў прыгатавання кулінарных шэдэўраў, нас аб'ядноўвае жаданне сяброўскага ўзаемадзеяння і непагаснае жаданне даведвацца аб іншых, паказваць сябе. Нашае адзінства ў разнастайнасці. Мы розныя, але мы разам!

Любовь Адаскевич