У Кіеве адкрылі мемарыял беларусу Міхаілу Жызнеўскаму

Мемарыял Герою Нябеснай сотні з'явіўся на вуліцы Грушэўскага, дзе быў забіты беларус.

На адкрыццё з Беларусі прыехалі бацькі загінулага і мясцовыя актывісты. Яны ўсклалі кветкі і правялі паніхіду.

Міхаіл Жызнеўскі адным з першых загінуў падчас Майдану. Яго застрэлілі 22 студзеня ў час акцый пратэсту на вуліцы Грушэўскага. Бацькі героя распавядаюць, што сын хаваў ад іх удзел у пратэстах. Цяпер больш за ўсё жадаюць, каб сын атрымаў званне Героя Украіны. Яго на мінулым тыдні прэзідэнт Парашэнка прысвоіў ўсім Героям Нябеснай сотні. Аднак Міхаіла Жызнеўскі ў гэтым спісе не было, бо па ўкраінскім заканадаўстве званне Героя прысвойваюць толькі грамадзянам Украіны.