“Вельмі прыемны і сціплы чалавек”, – такім Сакрата Яновіча запомнілаШырын Акінэр з Кембрыджскага ўніверсітэта ў Лондане. З творчасцю Сакрата яна пазнаёмілася дзякуючы беларускай бібліятэцы ў Вялікабрытаніі ды айцу Аляксандру Надсану, і адразу вырашыла перакласці мініяцюры Яновіча на ангельскую мову. Цяпер навукоўца думае над перавыданнем гэтых перакладаў:
- Гэта мая просьба, мая надзея, што мы можам перавыдаць па-новаму гэтыя празаічныя мініятуры на ангельскай мове і распаўсюджваць гэта. Можа праз выдавецтва ў Англіі, можа праз амбасаду ў Англіі, нам трэба падумаць, як мы можам распаўсюджваць яго творы, бо ён сапраўды цікавы пісьменнік.
20-га лістапада ў Беластоку пройдзе міжкультурны сімпозіум на тэму „Сакрат Яновіч. Пісьменнік трансгранічны”. Выбітнага пісьменніка і публіцыста прыгадаюць не толькі даследнікі яго літаратурнай спадчыны, але і тыя, хто ведаў Сакрата асабіста. Таксама запланаваны прагляд дакументальнага фільма, прысвечанага творцу.
Яна Запольская, "Беларускае Радыё Рацыя"