У 2014 г. Саюз беларусаў Латвіі паспяхова ажыццявіў правядзенне Дзён беларускай культуры пад дэвізам “Любі Латвію, помні сваю Спадчыну!” сумесна з беларускімі таварыствамі, якія ўваходзяць у склад Саюза, створаныя і працуюць у гарадах Латвіі.
Першы канцэрт згодна з праграмай Дзён беларускай культуры адбыўся ў Рызе 31 мая 2014 г. У ліпені прайшлі святочныя мерапрыемствы ў Вентспілсе, 20 верасня – у Елгаве.
Асабліва маштабна Дні беларускай культуры з 17 па 28 верасня 2014 г. прайшлі ў Латгальскім рэгіёне Латвіі, праграма якіх была надрукаваная ў газеце беларусаў Латвіі “Прамень” №4 (0184).
У святочных мерапрыемствах у Латгальскім рэгіёне ўдзельнічалі беларускі народны фальклорны ансамбль “Вербіца” палаца культуры МАЗ (кіраўнік Аляксандр Свірскі); ансамбль беларускай музыкі і песні “Ярыца” Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (кіраўнік Аляксандр Шугаеў). Выказваем асобную падзяку рэктару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітета культуры і мастацтваў сп. Бондару Ю.П., які накіраваў для ўдзелу ў Днях беларускай культуры ў Латвіі выкладчыка кафедры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Дзімітрыя Сяргейчука. Падзяка супрацоўніцы Міністэрства культуры Людміле Лебедзь за атрыманую інфармацыю па гэтым пытанні.
Святочныя канцэрты з вялікім поспехам прайшлі ў гарадах і пасёлках Латгальскага рэгіёна Латвіі: г.г. Рэзэкнэ, Віляны, Лудза, Балві, Віляка, Зілупэ, Дагда, Краслава, Даўгаўпілс (3 канцэрты), Ліваны, Прэйлі, пасёлках Пасінь і Лоцыкі.
У канцэртах удзельнічалі мясцовыя беларускія творчыя калектывы і творчыя калектывы іншых нацыянальнасцяў. Гэта быў сапраўдны дыялог культур, які аб’ядноўвае народы.
У Латгаліі пражывае больш 18 тысяч беларусаў, якія любяць Беларусь і беларускую культуру, якая з’яўляецца неадемнай часткай латвійскага мульцікультурнага асяроддзя.
У рамках Дзён беларускай культуры быў праведзены цыкл лекцый аб народных традыцыях беларускага народа ў сярэдніх школах гарадоў Рэзэкнэ, Лудзы, Віляны, Прэйлі, Дагды, Краславы і ў Цэнтральнай Латгальскай бібліятэцы г. Даўгаўпілса. Лекцыі былі дапоўненыя выступамі беларускага народнага фальклорнага ансамбля “Вербіца” палаца культуры “МАЗ” і ансамбля беларускай музыкі і песні “Ярыца” Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітета імя Максіма Танка.
Дзімітрый Пятровіч расказваў вучням і жыхарам Латгаліі аб такіх народных святах як Каляды, Масленка, Купалле, Багач, а таксама аб новых формах святочных мерапрыемстваў у сучаснай Беларусі: фестывалі народнага гумару, фестывалі беларускай народнай кухні, народным свяце Дажынкі, фестывалі нацыянальных культур і г.д. У час выступленняў быў выкарыстаны маляўнічы відэаматэрыял.
На святочных мерапрыемствах прысутнічалі дэпутаты Сейма Латвіі, кіраўнікі і дэпутаты мясцовых органаў самакіравання.
Усе канцэрты і ўрокі ў школах прайшлі з вялікім захапленнем жыхароў, асабліва моладзі. Гэта быў трыумф беларускай культуры ў Латвіі, як часцінкі агульнаеўрапейскай культуры, значны ўклад ва ўмацаванне станоўчага іміджу Беларусі за яе межамі.
Саюз беларусаў Латвіі выказвае сардэчную падзяку ўдзельнікам ансамбляў “Вербіца” і “Ярыца”, Дзімітрыю Сяргейчуку за актыўную паспяховую працу ў прапагандзе беларускай культуры, мовы, традыцый, народных святаў у Латвіі.
Асобная падзяка Алене Лазаравай, ініцыятару і актыўнаму арганізатару Дзён беларускай культуры ў Латвіі, члену праўлення Саюза беларусаў Латвіі, сташыні беларускага таварыства “Прамень”, дэпутату XI Сейма Латвіі.
Сардэчная падзяка за актыўны ўдзел у Днях беларускай культуры пад дэвізам “Любі Латвію, помні сваю Спадчыну!” кіраўнікам і членам беларускіх таварыстваў Латвіі:
Рыга
- “Прамень”, г. Рыга, старшыня Алена Лазарава;
Курзэмэ
- “Спадчына”, г. Вентспілс, старшыня Наталля Бальшакова;
Зэмгалэ
- “Злата”, г. Елгава, старшыня Зэнта Трэцьяк;
Латгалія
- “Сузор’е”, г. Рэзэкнэ, старшыня Людміла Стэц;
- “Сябры”, Вілянскі край, старшыня Віктар Гардзейка;
- “Крыніца”, г. Лудза, старшыня Ігар Ермакоў;
- “Пралеска”, г. Зілупэ, старшыня Наталля Мірцхулава;
- “Вербіца”, г. Дагда, старшыня Таццяна Гогалінская;
- “Вясёлка”, г. Краслава, старшыня Святлана Стэльмачонак;
- “Уздым”, г. Даўгаўпілс, старшыня Валерый Амбросаў;
- Славянскае таварыства “Узоры”, г. Ліваны, старшыня Лідзія Знотыня;
- “Спатканне”, г. Екабпілс, старшыня Валянціна Дарашчонак;
- “Радуга”, г. Прэйлі, старшыня Валянціна Максімава, намеснік старшыні Святлана Сцяпанова.
Валянціна Піскунова