Беларусы Малдовы правялі абрад Дзяды

10 лістапада ў Кішынёве ў Доме нацыянальнасцяў Беларуская абшчына Малдовы правяла старажытны народны беларускі абрад Дзяды, у межах якога адбылося памінанне нябожчыкаў, была ўшанавана памяць тых членаў абшчыны і іх родных, што адышлі ў іншы свет.

Дзяды - гэта старажытны народны абрад, у аснове якога ляжыць культ продкаў (дзядоў).

Паводле вераванняў, у гэтыя дні памерлыя (дзяды, бацькі, душы памерлых) прыходзяць у свае дамы на памінальную вячэру.

Звычайна на Дзяды людзі ідуць да магіл родных, каб ушанаваць іх памяць. Падаецца памінальная ежа, якая павінна быць гарачай (для таго, каб духі маглі ўдыхаць пару, якая ўздымаецца ад ежы, прыгатаванай у іх гонар).

Акрамя таго, на стол кладуць больш лыжак - для Продкаў.

Кожнага памерлага продка называюць па імені.

У народным календары гэты дзень сімвалізаваў канчатковы прыход восені.

У межах абраду Дзяды была арганізаваная памінальная паніхіда.

Настаяцель Свята-Георгіеўскай царквы айцец Мікалай Фларынскі правёў памінальнае набажэнства. Сябры Беларускай абшчыны Малдовы ўшанавалі памяць памерлых раней старшыняў суполкі, а таксама яе членаў, ветэранаў, грамадскіх дзеячаў.

Яны з сумам канстатавалі, што лік ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны за апошнія гады істотна скараціўся - з 25 чалавек у 2010 годзе да 4-х чалавек на сёння.

Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі фільм аб дзейнасці Беларускай абшчыны Малдовы, успомніўшы яшчэ раз тых, хто пакінулі гэты. Таксама гучалі і вершы, прысвечаныя нябожчыкам.

Мерапрыемства было арганізавана Беларускай суполкай Малдовы пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Малдове і Бюро міжэтнічных адносін Малдовы.