У Беластоку прайшоў конкурс беларускай песні “Сем’і, якія спяваюць”. На сцэне можна было пабачыць бацькоў са сваімі дзецьмі ці нават бабуляў і дзядуляў з унукамі.
Сямейнае спяванне – гэта неад’емная частка беларускай культуры, кажа старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Янка Сычэўскі.
- Вельмі часта бывала так, што ў сям’і спявалі не толькі адзінкі, а ўсе ці амаль усе. Такім чынам, мы хочам паказаць багацце беларускай песні ў сямейным асяроддзі, у выхаванні.
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства.