Тры словы пра Дажынкі ў Сібіры

Каб у наступным годзе быў багаты ўраджай, сяляне павінны падзякаваць Маці-Зямлі. Падчас абраду пад гучанне песень старэйшая жняя, скончыўшы жніво, пакідае на полі апошнюю невялічкую пляцоўку нязжатага жыта - "Бараду", а малодшая жняя павінна прапалоць яго, каб у наступным годзе не было пустазелля, паліць вадой, каб не было засухі, і прынесці Багам ахвяру - акрайчык хлеба, які загортваецца ў каласы з Барады і сярпом закопваецца ў зямлю.

27 верасня абрад сканчэння жніва - Дажынкі - актыў Іркуцкага таварыства беларускай культуры (ІТБК) зладзіў у беларускай вёсцы Марынінск. Нягледзячы нават на тое, што напярэдадні ішоў першы снег, падчас выканання абраду свяціла сонейка. Прысутнічала багата народу - прыехалі актывісты не толькі з Іркуцку, але і з аддзяленняў ІТБК у вёсках. Пасля абраду ў клубе адбыўся вялікі канцэрт, а скончылася святкаванне такім застоллем, якога ніколі яшчэ не бачылі Беларусы Прыбайкалля - на сталах, падрыхтаваных жыхарамі Марынінску, гасцей чакала больш за дзясятак страваў традыцыйнай беларускай кухні - дранікі, бабка, галкі, калдуны, камы, боршч, цыбрыкі - і шмат чаго яшчэ!  Дзякуй, было вельмі смачна!


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение