16 верасня ля будынка беларускай амбасады ў ЗША сабраўся пікет у памяць аб знікненні 15 гадоў таму апанентаў Аляксандра Лукашэнкі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.
Людзі патрабавалі праўды пра іх лёс, вызвалення палітычных вязняў у Беларусі, спыненьня палітычных рэпрэсіяў.